20 красавiка 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністра фінансаў Украіны затрымалі ў Гішпаніі

2

Цывільная гвардыя Гішпаніі затрымала экс-міністра фінансаў Украіны Юрыя Колабава.

Пра гэта паведамляе агенцтва Europa Press са спасылкай на крыніцы ў следчых органах, піша «Еўрапейская праўда».

Паводле інфармацыі крыніц, расследаванне працягваецца, і магчымыя далейшыя арышты.

Як паведамляецца, Юрый Колабаў быў арыштаваны ў Валенсіі, дзе ён знаходзіўся пасля ўцёкаў з Украіны.

Экс-міністр фінансаў Украіны быў абвешчаны ў міжнародны вышук Інтэрпола (чырвоная картка - затрыманне для экстрадыцыі ва Украіну).

Паводле звестак Інтэрпола, Колабава інкрымінуюцца прысваенне, растрата маёмасці або завалодванне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Інтэрпол 12 студзеня абвясціў у вышук экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, экс-прэм'ера Мыколу Азарава ды шэраг іншых украінскіх экс-чыноўнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках