19 красавiка 2024, Пятніца, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злачынная група з Менска зарабіла на адмыванні грошай $23 мільёны

18
Злачынная група з Менска зарабіла на адмыванні грошай $23 мільёны

Зламыснікі дапамагалі беларускім фірмам сыходзіць ад выплаты падаткаў.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і Дэпартаментам фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю спыненая дзейнасць адной з найбуйнейшых злачынных груп, што выконвала камерцыйным структурам паслугі для ўхілення ад выплаты падаткаў і легалізацыі тавараў і сродкаў, здабытых злачынным шляхам. Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Першапачаткова ў поле зроку Дэпартамента фінансавага маніторынгу трапіла група арганізацый, якая праводзіла пералічэнні значных сум грашовых сродкаў на адрас нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Дэталёвае вывучэнне дзейнасці гэтых суб'ектаў паказала на іх прыналежнасць да псеўдапрадпрымальніцкіх структур.

Для прыкрыцця сваіх незаконных аперацый для вываду сродкаў за мяжу яны дэкларавалі імпарт з Расейскай Федэрацыі медыцынскіх вырабаў. Аднак плацяжы за тавар праводзілі не на адрас расейскіх контрагентаў, а на рахункі кампаній Вялікабрытаніі. Напраўду пералічаныя грашовыя сродкі належалі беларускім арганізацыям рэальнага сектара эканомікі, якія праводзілі аперацыі з псеўдаструктурамі з мэтай сыходу ад падаткаабкладання.

Далей высветлілася, што ў склад злачыннай групы ўваходзілі жыхары Менска. Злачынная група характарызавалася вялікім складам удзельнікаў, выразным размеркаваннем роляў (адны займаліся рэгістрацыяй псеўдаструктур, другія вялі пошук фармальных заснавальнікаў і дырэктараў, трэція афармлялі дакументы, чацвёртыя кіравалі разліковым рахункам, нарэшце, існавалі людзі, якія адказвалі за забеспячэнне бяспекі функцыянавання групы), іерархіяй, забяспечанасцю сучаснымі сродкамі сувязі і перамяшчэння.

За час свайго існавання злачынная група атрымала прыбытак у суме больш за 350 млрд рублёў.

Паводле гэтых фактаў распачатая крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 233, а таксама 2 крымінальныя справы паводле часткі 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб суб'ектаў рэальнага сектара эканомікі, якія карысталіся паслугамі вышэйпаказанай злачыннай групы.

Было ўстаноўленае месцазнаходжанне ўдзельнікаў злачыннай дзейнасці. Чацвёра арганізатараў і актыўных удзельнікаў злачыннай групы, а таксама службовых асоб кампаній рэальнага сектара эканомікі былі затрыманыя. Пасля ў дачыненні да іх абраная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Работнікамі фінансавай міліцыі праведзена звыш 80 ператрусаў, падчас якіх канфіскавана больш за 170 тысяч даляраў ЗША і 7 тысяч еўраў, пячаткі псеўдаструктур, ключы аддаленага доступу «Кліент-банк», кампутарная тэхніка, бухгалтарскія дакументы ды іншыя носьбіты інфармацыі.

На маёмасць падазраваных (катэдж, кватэры, дарагія аўтамабілі, ювелірныя ўпрыгожванні) накладзены арышт на агульную суму больш за 2 млн даляраў ЗША. Акрамя таго, прыпыненыя выдатковыя аперацыі кліентаў псеўдаструктур, на разліковых рахунках якіх арыштавана больш за 4 млрд рублёў.

Цяпер паводле крымінальных спраў вядзецца папярэдняе следства.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках