Адвакат пацвердзіў частковае спыненне галадоўкі Саўчанкі
11- 5.03.2015, 18:07
- 15,131
Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін пацвердзіў, што ўкраінская лётчыца пагадзілася выпіць булён.
Аб гэтым Марк Фейгін напісаў у «Твітэры», прыклаўшы ліст Саўчанкі.
Я вышел от Надежды Савченко. Я подтверждаю слова ФСИН о ее частичном прекращении голодовки. pic.twitter.com/ha4wII2oJj
— Mark Feygin (@mark_feygin) 5 Март 2015
«Я вучуся мяняць тактыку. Так, фізічна мне дрэнна, але не настолькі, каб памерці цяпер. Таму некаторы час пап'ю булён для таго, каб калі жыць, то лётаць, калі паміраць - то здаровай, а калі змагацца - то, каб былі сілы! Буду змагацца! Разам з вамі!» - гаворыцца ў запісцы.
Нагадаем, прэс-служба ФСВП сёння распаўсюдзіла паведамленне, у якім гаварылася, што Надзея Саўчанка пагадзілася выконваць рэкамендацыі лекараў для падтрымання здароўя і прыняць курыны булён.
Лётчыца абвясціла галадоўку 15 снежня 2014 года, дамагаючыся змены меры стрымання на хатні арышт.
Яна знаходзіцца ў расейскіх СІЗА з лета 2014 года. 25 лютага Масгарсуд пацвердзіў пастанову Басманнага суду сталіцы аб падоўжанні яе арышту да 13 траўня.
Саўчанку абвінавачваюць у дапамаганні ў забойстве двух журналістаў ВГТРК пад Луганскам у чэрвені 2014 года, а таксама незаконным перасячэнні расейскай мяжы. Сама лётчыца віны не прызнае.