18 красавiка 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэрліне праходзіць чарговы раўнд перамоваў аб Украіне

У Бэрліне праходзіць чарговы раўнд перамоваў аб Украіне

У Бэрліне пачалася сустрэча "нармандскай чацвёркі" на ўзроўні прадстаўнікоў МЗС.

Пра гэта ў сваім Twitter напісаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік.

"У Бэрліне пачынаюцца кансультацыі ў "нармандскім фармаце" на ўзроўні віцэ-міністраў МЗС. Галоўная тэма - забеспячэнне імплементацыі Менскіх дамоўленасцей", - напісаў ён.

Нагадаем, падчас тэлефоннай размовы лідары краін "нармандскай чацвёркі" дамовіліся аб правядзенні 6 сакавік кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, дзе будзе абмяркоўвацца пытанне накіравання міратворцаў ва Украіну, піша segodnya.ua.

Раней таксама канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель прапанавала лідарам Расеі, Украіны і Францыі ў пятніцу, 6 сакавіка правесці перамовы ў Бэрліне з нагоды сітуацыі на Данбасе.

Кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер учора пацвердзіў удзел кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Федэрыкі Магерыні ў нармандскіх перамовах 6 сакавіка.

Ён дадаў, што падчас сустрэчы бакі абмяркуюць, "дзе мы знаходзімся пасля некалькіх тыдняў ад падпісання менскіх пагадненняў і якія крокі павінны быць зробленыя найбліжэйшым часам".

На думку Штайнмаера, перамір'е нельга наблізіць проста шляхам увядзення санкцый.

"Я не разлічваю на доўгую ізаляцыю Еўропы ад Расеі. Нават калі на дасягненне палітычнага развязання канфлікту сыдуць доўгія гады і нават дзесяцігоддзі, мы павінны зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб яго ўрэгуляваць", - сказаў Штайнмаер.

У той жа час ЗША ўжо пачалі кансультацыі з еўрапейскімі партнёрамі ў дачыненні да далейшых захадаў ціску на Расею ў выпадку невыканання ёю менскіх пагадненняў. Пра гэта заявіла памочніца дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд.

Са слоў Нуланд, найбліжэйшымі днямі ЗША чакаюць поўнага спынення агню ва ўсіх частках усходняй Украіны, паўнавартаснага і бесперашкоднага доступу назіральнікаў АБСЕ ва ўсёй зоне канфлікту, уключаючы ўсе сепаратысцкія тэрыторыі, адводу ўсіх цяжкіх узбраенняў пад кантролем і наглядам АБСЕ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках