28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз зняў санкцыі з сына Азарава і паплечнікаў Януковіча

6
Еўразвяз зняў санкцыі з сына Азарава і паплечнікаў Януковіча

Шэраг украінскіх чыноўнікаў выключаны з «чорнага спісу» ЕЗ.

Еўразвяз зняў санкцыі з сына экс-прэм'ера Мікалая Азарава - Аляксея. Яго імя выключана з падоўжанага «чорнага спісу» што да Украіны, які апублікаваны ў пятніцу ў афіцыйным часопісе ЕЗ. ЕЗ таксама зняў санкцыі з трох паплечнікаў Януковіча - экс-кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменкі, экс-намеснік кіраўніка АП Андрэя Партнова і экс-дарадцы Януковіча Ігара Калініна, піша «Карэспандэнт».

У той жа час Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць экс-прэзідэнта Віктара Януковіча і яшчэ 17 чалавек з ягонага атачэння.

У чорны спіс уваходзяць, прынамсі, сыны Януковіча - Аляксандр і Віктар, экс-кіраўнік МУС Украіны Віталь Захарчанка, экс-генпракурор Віктар Пшонка і ягоны сын, народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Арцём Пшонка, а таксама экс-прэм'ер Мікалай Азараў.

Нагадаем, рада ЕЗ у чацвер прыняла пастанову падоўжыць дзеяння санкцый, уведзеных 5 сакавіка 2014 супраць былых найвышэйшых украінскіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў нямэтавым выкарыстанні бюджэтных сродкаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках