23 красавiка 2024, aўторак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томаш Семоняк: Расея можа ўзмацніць агрэсію супраць Украіны вясной

1
Томаш Семоняк: Расея можа ўзмацніць агрэсію супраць Украіны вясной

Міністр абароны Польшчы не выключае ўзмацнення агрэсіі Расейскай федэрацыі супраць Украіны вясной гэтага года.

Пра гэта Томаш Семоняк сказаў сёння ў эфіры польскага тэлеканала TVN24, паведамляе УНІАН.

"Гэты раён (Данбас) з'яўляецца ў будучыні бочкай з порахам, і тут казаць пра красавік або нейкі іншы месяц - гэта заўсёды абмеркаванне магчымага сцэнару", - сказаў ён, каментуючы інфармацыю аб тым, што Расея можа пачаць чарговы наступ на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на Данбасе ў наступным месяцы.

"Гэта вельмі моцныя чуткі, якія актыўна функцыянуюць у Кіеве, і мне пра гэта вядома з восені", - сказаў ён, каментуючы рэмарку журналіста, што расейцы могуць чакаць, пакуль высахне зямля, што дазволіць лягчэй перасоўвацца бронетэхніцы.

Ён адзначыў пэўны прагрэс пасля дасягнення ў лютым новых Менскіх дамоўленасцей, дзякуючы якім у рэгіёне гінуць менш вайскоўцаў.

У той жа час, з ягоных слоў, цяжка сказаць, ці будуць тыя дамоўленасці ў далейшым выконвацца або трэба чакаць наступнай агрэсіі.

"Цяпер абмяркоўваць ці будзе гэта (чарговы наступ) у красавіку ці ў іншым месяцы – не мае сэнсу", - сказаў Семоняк, які таксама займае пасаду намесніка кіраўніка ўрада Польшчы.

Фота: PAP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках