29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Самая цяжкая ва ўкраінскай гісторыі зіма перажытая

6
Парашэнка: Самая цяжкая ва ўкраінскай гісторыі зіма перажытая

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што самая цяжкая ў гісторыі краіны зіма ў мінулым.

Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Хмяльніцкую вобласць, паведамілі charter97.org у ягонай прэс-службе.

"Мір і рэформы адкрыюць шлях да прыватных замежных інвестыцый ва Украіну. Самая цяжкая ў нашай гісторыі зіма перажытая. Перамога будзе за намі", - заявіў Парашэнка.

Прэзідэнт праінфармаваў актыў вобласці аб працэсе ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.

Прынамсі, ён выказаў упэўненасць, што ўсе закладнікі будуць вернутыя дадому ўключна з Надзеяй Саўчанкай.

"Мы будзем абараняць кожнага ўкраінца, дзе б ён ні быў", - адзначыў Парашэнка.

Фота: AP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках