23 красавiка 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс не для ўсіх

43
Крызіс не для ўсіх

Колькі зарабляюць вялікія начальнікі і чыноўнікі?

Нядаўна ў беларускім «Фэйсбуку» абмяркоўвалі заробкі АМАПаўцаў. Актывіст Алег Корбан падзяліўся звесткамі пра іх заробках з іх жа словаў - 30 мільёнаў. Публікацыя выклікала рэзананс у інтэрнэце і пасля гэтага многія чытачы падзяліліся з charter97.org звесткамі аб рэальных заробках у міліцыі, дзяржсектары і на буйных прадпрыемствах.

«Супрацоўнікі патрульна-паставой службы зарабляюць ад 5 мільёнаў, кантралёры ў ЛПП - ад 5-6 мільёнаў, кантралёры ў папраўчых калоніях - 5 мільёнаў. З выслугай - плюс 600 тысяч», - піша чытачка Вікторыя.

«У краіне, дзе настаўнікам плацяць 2.5-3.5 мільёнаў, ахова зарабляе 6.5-7.5 мільёнаў», - піша чытач.

«Старшыня раённага савета дэпутатаў атрымлівае 14 мільёнаў. Начальнік раённага аддзела адукацыі - 15 мільёнаў. А калі браць рангам вышэй, то старт з 20 мільёнаў. Цяпер можна трошкі прайсціся па чыноўніках з вышэйшым рангам: дырэктары буйных магілёўскіх заводаў у разліковых лістах бачаць сумы 60-90 мільёнаў. Цяпер задайце сабе пытанне, навошта ім думаць пра людзей? Інфа - 100%, у мяне шмат знаёмых чыноўнікаў. Ведалі б вы, людзі, якія адносіны чыноўнікаў ад адукацыі да вашых дзяцей, даўно б узяліся за вілы. Ездзіць да сябе на лецішчы бензін заўсёды знойдзецца, а як дзетак на экскурсію звазіць, то хрэн з імі!», - піша чытач.

«У знаёмых сын працуе ў Следчым камітэце. Атрымаў першы заробак - 15 мільёнаў. Не ведаў, што з ім рабіць», - піша чытачка Вольга.

«Ва ўрадзе заробкі растуць, але яны жаляцца, што 55 мільёнаў ім мала. Лепш гэтую зграю скараціць у пяць разоў, толку будзе больш. А заробкі ўсюды змяншаюць. Сябры са Шклова атрымалі pазліковыя лісты і ах...нулі. Амаль мінус мільён», - піша чытач.

З журналістам charter97.org чыноўнікі Менгарвыканкама пра заробкі размаўляць наадрэз адмовіліся. А вось карэспандэнту «Еўрарадыё» ў Гарадзенскім аблвыканкаме папаліся больш згаворлівыя чыноўнікі. З іх слоў вынікае, што намеснік начальніка зарабляе 3.4 мільёна, спецыялісты атрымліваюць 5 мільёнаў з надбаўкамі, а ў начальнікаў заробкі каля 8 мільёнаў.

Як паведамлялася раней, у пачатку года, не гледзячы на эканамічны крызіс, чыноўнікі адмовіліся зменшыць сабе заробкі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках