20 красавiка 2024, Субота, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская нафта за год патаннела на 49%

5
Расейская нафта за год патаннела на 49%

Сярэдні кошт нафты маркі Urals у сакавіку абрынуўся да $54,53 у параўнанні з $106,83 за аналагічны перыяд мінулага года.

Сярэдні кошт нафты маркі Urals, асноўны тавар расейскага экспарту, у сакавіку знізіўся на 49% у параўнанні з сакавіком мінулага года і склаў $54,53 за барэль, паведаміў РІА «Новости» экспэрт Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч.

У сакавіку 2014 года сярэдні кошт нафты Urals складаў $106,68 за барэль. За студзень-сакавік гэтага года сярэдні кошт нафты склаў $52,76 на барэль супраць $106,83 за аналагічны перыяд мінулага года.

Мінэканамразвіцця РФ раней удакладніла базавы прагноз на гэты год, ён зыходзіць з таго, што спад расейскай эканомікі складзе 3% пры кошце нафты $50 за барэль.

Папярэдні афіцыйны прагноз на 2015 год Мінэканамразвіцця ўносіла ва ўрад напачатку снежня мінулага года і разлічвала яго зыходзячы з коштаў нафты $80 за барэль. Тады міністэрства чакала зніжэння ВУП у 2015 годзе толькі на 0,8%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках