25 красавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія тавары забракавалі ў ЕЗ праз пагрозу здароўю

23

Чым небяспечны для французскіх дзяцей беларускі конь-качалка, а для літоўцаў - электрагрэлка і падаўжальнік?

У інфармацыйных справаздачах Еўрапейскай камісіі «Заўтра тваёй краіны» выявіў тры выпадкі з'яўлення на рынку ЕЗ беларускіх тавараў, якія маюць сур'ёзную рызыку для здароўя і бяспекі спажыўцоў. Цягам апошніх дзесяці гадоў небяспечныя беларускія тавары двойчы былі выяўленыя ў Літве, адзін раз - у Францыі.

У 2011 годзе французскія кантрольныя органы звярнулі ўвагу на дзіцячага драўлянага каня-качалку беларускай вытворчасці.

Вывад быў адназначны: тавар абсалютна не адпавядае еўрапейскім стандартам і вельмі небяспечны. Паводле заключэння спецыялістаў, дзіця, гуляючы з такім конікам, магло задыхнуцца, узяўшы ў рот невялікія здымныя дэталі. Таксама цалкам рэальнай была небяспека атрымаць траўму, бо драўніна нічым не была абароненая. Прадаўцу і ягоным пастаўшчыкам загадалі ў добраахвотным парадку спыніць продажы. Хто канкрэтна вырабіў небяспечную цацку і як яна трапіла ў французскую краму, кантралёрам высветліць не ўдалося.

Двойчы канфіскоўвалі з літоўскіх крам электратэхнічную прадукцыю «Made in Belarus».

У першым выпадку, у 2007 годзе, у поле зроку адпаведных органаў суседняй краіны трапіла беларуская электрычная грэлка. Як усталявалі экспэрты, яе выкарыстанне магло прывесці да паразы токам, бо ўнутраныя правады былі без ізаляцыі. Таксама магутнасць грэлкі перавышала дапушчальную мяжу.

А ў 2013 годзе ў Літве забаранілі рэалізацыю падаўжальніка невядомага вытворцы з Беларусі. Праз недастатковую ізаляцыю гэтага вырабу карыстальнік рызыкаваў атрымаць удар токам, таксама мог узнікнуць пажар.

Варта адзначыць, што лідарам на рынку Еўразвязу ў ліку выяўленых небяспечных для спажыўцоў тавараў з'яўляецца Кітай. Але справа ў тым, што беларускі экспарт у ЕЗ у параўнанні з кітайскім - толькі кропля ў моры, таму і рэкламацыі нашы тавары атрымліваюць вельмі рэдка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках