19 красавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bank of Cyprus сыходзіць з Расеі

Bank of Cyprus сыходзіць з Расеі

Сыход Bank of Cyprus - адказ на крызіс у эканоміцы Расеі.

Пазбавіцца ад расейскіх актываў - 80% Юніяструм Банку і Юніяструм-лізінгу - кіраўніцтва Bank of Cyprus спадзяецца цягам года. Мінарытарныя акцыянеры Юніяструм Банку Гагік Закаран і Георгій Піскаў (у кожнага па 10% акцый) не плануюць выкупляць долю Bank of Cyprus, піша РБК.

Летась страты Bank of Cyprus ад расейскага бізнэсу склалі 299,2 млн еўра.

Нават калі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з яе агрэсіяй ва Украіне будуць знятыя ў ліпені, інвестыцыі наўрад ці вернуцца ў РФ адразу, мяркуюць экспэрты банка. BоC таксама паказвае, што нізкія кошты нафты і памяншэнне золатавалютных рэзерваў прывялі да значнага ўзмацнення эканамічных і палітычных рызык.

У 2014 годзе Bank of Cyprus з патрабавання Кіпрскага цэнтральнага банка правёў дадэмісію, якая павялічыла яго капітал на 1 млрд еўра. Найбуйнейшым акцыянерам застаўся Cyprus Popular Bank. Другім паводле велічыні акцыянерам стала група кампаній Рэнова расейскага бізнэсмэна Віктара Вексельберга. Аднак найбольш буйным новым акцыянерам стала група амерыканскіх інвестыцыйных фондаў, якую ўзначаліў Уілбур Рос. Пакеты акцый ёсць таксама ў канадскай інвестыцыйнай кампаніі TD Asset Management і ў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (5,02%).

Нагадаем, у мінулым годзе Bank of Cyprus прадаў бізнэс ва Украіне і Сербіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках