26 красавiка 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах забаранілі пікет за правы працоўных

6

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правесці пікет пад лозунгамі «Кантракты - пятля для працаўнікоў» і «Дзейнасць улады - пад грамадзянскі кантроль».

Актывіст прафзвязу РЭП Рыгор Грык меў намер правесці акцыю 4 красавіка ў Старым парку. Мэтай пікету мелася стаць інфармаванне гараджан аб парушэнні Канстытуцыі і працоўнага заканадаўства. Лозунгамі заяўляліся заклікі «Дзеянні ўлады - пад грамадзянскі кантроль», «Кантракты - пятля для працаўнікоў», «За жыццё без хлусні і фальшу».

У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча актывісту прафзвязу паведамілі, што ў правядзенні пікету яму адмовілі, бо заяўнік не выканаў усе патрабаванні артыкула 5 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», прынамсі, не паказаў, што будуць ужытыя захады ў гарантаванні грамадскай бяспекі і грамадскага парадку пры правядзенні масавага мерапрыемства, піша praca-by.info.

Рыгор Грык з гэтым сцвярджэннем катэгарычна не згодны:

- Я ўклаў пісьмовыя дамовы з гарадской паліклінікай і ЖКГ, а начальнік ГАУС Герасімовіч на мой зварот пісьмова паведаміў, што пры атрыманні дазволу на правядзенне мерапрыемства Баранавіцкім гарвыканкамам аддзелам унутраных спраў са мной будзе ўкладзеная дамова аб ахове грамадскага парадку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках