29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух трамваяў у Менску зменіцца

2
Рух трамваяў у Менску зменіцца

Чарговыя малапрыемныя змены ў схеме руху менскіх трамваяў будуць з 13 красавіка.

Як паведамляе ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», у сувязі з рэканструкцыяй трамвайнага шляху па вуліцы Казлова ад вуліцы Змітрака Бядулі да вуліцы Платонава з 13 красавіка часова змяняюцца трасы трамвайных маршрутаў №3 «ДС «Серабранка»- ДС «Возера» і №6 «ДС «Серабранка» - ДС «Зялёны Луг» з рухам па вуліцах Казлова, Платонава, Чапаева, Змітрака Бядулі, Казлова ў абодвух кірунках, піша «Інтэрфакс».

Тэрміны дзеяння змяненняў у схеме руху трамваяў пакуль не паведамляюцца. Але і без таго зразумела, што наземны рэйкавы транспарт перажывае ў Менску дрэнныя часы. Раней партал www.interfax.by пісаў пра тое, што прыкладна да 10 чэрвеня 2015 закрыты рух вагонаў на адцінку ад вуліцы Змітрака Бядулі да плошчы Мяснікава. Замест трамваяў пададзены часовы аўтобусны маршрут №901.

Дарэчы, транспартнікі звяртаюць увагу пасажыраў на тое, што магчымасць зручнай перасадкі з трамваяў маршрутаў №№3 і 6 у аўтобусы маршруту № 901 будзе на трох прыпыначных пунктах:

«Змітрака Бядулі» па вуліцы Змітрака Бядулі;

«Чапаева» па вуліцы Чапаева;

«Платонава» па вуліцы Платонава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках