29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы топ-мэнэджар ААТ «Гарызонт Лагістык» атрымаў 7 гадоў калоніі

2
Былы топ-мэнэджар ААТ «Гарызонт Лагістык» атрымаў 7 гадоў калоніі

Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд былому в.а. дырэктара ААТ «Гарызонт Лагістык».

Пра гэта паведаміла БелТА старшая оперупаўнаважаная ў асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева.

«За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і неаднаразовае атрыманне хабараў яму прызначанае пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам Br90 млн і канфіскацыяй маёмасці ды пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю», - паведаміла прадстаўніца ГУБЭЗ.

Суд прызнаў былога кіраўніка вінаватым у хабарніцтве (ч.1 і 2 арт.430 КК) і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт.424 КК). Пакуль прысуд суда ў законнае дзеянне не ўвайшоў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У ліпені 2014 аператыўнікі ГУБЭЗ МУС і іх калегі з Маскоўскага РАУС Менска затрымалі з доказамі злачынства в.а. дырэктара ААТ «Гарызонт Лагістык» каля 9-й гарлякарні пры атрыманні хабару ў $950 і Br3 млн. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа паводле арт.430 «Атрыманне хабару» КК.

У працэсе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў высветлілася, што кіраўнік ААТ неаднаразова карыстаўся сваім службовым становішчам, прымаў грашовыя ўзнагароды ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае развязанне пытання аб выдзяленні ім у арэнду плошчаў складскіх памяшканняў прадпрыемства, якое ўзначальваў, распавялі ў ГУБЭЗ. Ва ўправе патлумачылі, што «Гарызонт Лагістык» уваходзіць у структуру холдынгу ААТ «Гарызонт» і надае розныя паслугі, у тым ліку здае памяшканні ў арэнду.

Паводле звестак праваахоўнікаў, як правіла, топ-мэнэджар складаў дамову арэнды з істотна заніжаным коштам альбо зусім не афармляў неабходныя дакументы. «За наданыя паслугі сістэматычна атрымліваў узнагароды, чым нанёс шкоду кіруючай кампаніі холдынгу ААТ «Гарызонт» на агульную суму больш за Br87 млн», - растлумачылі ва ўправе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках