20 красавiка 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі адваката Саўчанкі правяраюць на экстрэмізм

2

Адвакат украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін заяўляе, што ў дачыненні да яго распачатая праверка наконт экстрэмізму.

Пра гэта ён напісаў у сваім "Твітэры".

"Толькі што патэлефанаваў следчы СК Левін, быццам бы нейкае з падраздзяленняў у Маскве. У дачыненні да мяне распачатая праверка на экстрэмізм праз твітэр", - напісаў ён.

"Я мяркую, з боку органаў на адваката Фейгіна распачатае “паляванне” здагадайцеся з якой мэтай?" - дадаў адвакат.

Пазней, ён удакладніў, што гэта быў не жарт і атрымаў пацверджанне, праверку вядзе следчая Управа Паўночнай акругі СК, піша "Украінская праўда".

"Фейгіны ад адказнасці не бегаюць", - дадаў таксама ён.

"Яны трывалі 9,5 месяцаў. Па іх заканчэнні стала зразумела, што "працэс Саўчанкі" раскідваецца", - дадаў ён.

"Як бы сітуацыя не павярнулася, запэўніваю ўкраінцаў і нашых, я ад абароны Надзеі не адступлюся і не спалохаюся. У нас, у Фейгіных, гэта не прынята", - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках