20 красавiка 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла: Візіт Більта дапамагае Лукашэнку атрымаць легітымнасць

Марцін Угла: Візіт Більта дапамагае Лукашэнку атрымаць легітымнасць

Беларускі дыктатар атрымае дывідэнды ад чарговага візіту ў Менск еўрапейскіх палітыкаў.

Пра гэта піша ў сваім блогу кіраўнік швэдскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла (пераклад - charter97.org).

«Былы міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт папоўніў шэрагі высокапастаўленых палітыкаў, якія дзеля незаслужанай пахвалы Лукашэнкі ахвяруюць законам. У аўторак ён наведаў Менск разам з дэлегацыяй аналітычнага цэнтра Еўрапейскай рады ў міжнародных дачыненнях.

Карл Більт прапусціў ранішняе пасяджэнне групы з удзелам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макеям, але ён далучыўся да яе на наступнай сустрэчы - з чальцамі цалкам вольнага ад апазіцыі «парламента», якія былі прызначаныя ў выніку фальсіфікацый восенню 2012 года, і, такім чынам, з'яўляюцца незаконнай уладай, як і сам Лукашэнка», - піша Марцін Угла.

Ён падкрэслівае, што Карл Більт пахваліў «дэпутатаў» за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Каментар былога швэдскага міністра быў паказаны на Беларускай тэлевізіі

Марцін Угла нагадвае, што чыноўнік раней быў непрымірымым апанентам дыктатара і суаўтарам артыкула «Лукашэнка - лузер», апублікаванага ў The New York Times адразу пасля разгону Плошчы ў 2010 годзе.

«Але цяпер гэта не замінае Карлу Більту сустракацца з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, - піша ён. - Гэты энтузіязм складана зразумець. Лукашэнка, вядома, не на сто адсоткаў падтрымаў злачынства Пуціна ва Украіне, і гэта ў пэўным сэнсе можна вітаць. Але Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны вясной мінулага года, і Лукашэнка заявіў, што Крым - частка Расеі».

Марцін Угла падкрэслівае, што ні пра якія перамены ў грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі не можа быць і гаворкі, а тыя палітыкі, якія пра іх кажуць, памыляюцца або гуляюць на руку дыктатару.

«Праўда ў тым, што Лукашэнка ніколі не хацеў нічога, акрамя нармальных стасункаў з Захадам. ЕЗ і ЗША замарожвалі іх праз уціск дэмакратыі і парушэнні правоў чалавека. Сумным у гэтым кантэксце з'яўляецца тое, што «пацяпленне» стасункаў адбываецца, нягледзячы на адсутнасць дэмакратычнага прагрэсу. І тое ж самае, як вядома, адбываецца цяпер.

Карл Більт у адным са сваіх інтэрв'ю ў Менску заявіў, што пазіцыя ўладаў Беларусі аб Украіне не ўплывае на стасункі з ЕС, а таксама аб тым, што Захад не адступіць ад сваіх патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі (што ўжо адбываецца). Але на фоне такіх візітаў беларускія прапагандысты расказваюць пра тое, што дыктатар з’яўляецца міжнародна прызнаным легітымным палітыкам. Заявы Більта забяспечылі падтрымку Лукашэнкі ў гэтым», - падрахоўвае Марцін Угла.

Фота: facebook.com/taciana.reviaka

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках