20 красавiка 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Окленду атрымала BMW за тое, што паверыла ў першакрасавіцкі жарт

12

Дылер BMW у новазеландскім горадзе Окленд падарыў мясцовай жыхарцы Тыянне Марш (Tianna Marsh) новы хетчбэк 1-Series.

Жанчына адгукнулася на аб'яву ў газеце, што здалася большасці чытачоў жартам кампаніі. У ёй усіх ахвотным запрашалі без даплаты абмяняць стары аўтамабіль на новы. Ніхто не паверыў, акрамя Тыянны. За гэтую, здавалася б, наіўную веру мэнэджары кампаніі падарылі жанчыне ключы ад аўто, піша onliner.by.

Паведамляецца, што Тыянна прыйшла ў салон першай з наведвальнікаў - блізу 5:30 раніцы. Яна паказала выразаны з газеты купон. Марш сцвярджала, што да апошняга не верыла ў тое, што дылер напраўду падорыць ёй хэтчбек. Але той выканаў абяцанне, якое падалося ўсім першакрасавіцкім жартам. Яшчэ адным довадам намераў стаў рэгістрацыйны знак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках