19 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Элан Маск зарабіў $1 мільярд адным твітам

11

30 красавіка заснавальнік Tesla Motors Элан Маск паведаміў у твітэры пра анонс чагосьці - але не аўтамабіля - а восьмай вечара 30 сакавіка.

Ад паведамлення пра анонс «не самахода» акцыі Tesla падскочылі ў кошце больш чым на 4% і дагэтуль трымаюцца на новым узроўні блізу 190 даляраў за акцыю. Такім чынам кампанія Telsa атрымала звыш 1,2 млрд даляраў капіталізацыі, паведамляе «Наша Ніва».

Інтэрнэт пачаў гадаць, што можа прадставіць перадавы вытворца электрамабіляў - свае здагадкі карыстальнікі публікуюць з хэштэгам #TeslaNewProductGuesses.

Сярод версій - хатняя батарэя, падобная да батарэі ў электрамабілях, электраматацыкл, самалёт на сонечных батарэях, а таксама машына часу або касцюм Жалезнага чалавека (мяркуецца, што Элан Маск быў прататыпам Тоні Старка ў серыі фільмаў «Жалезны чалавек»).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках