20 красавiка 2024, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС падвышае кошт

11
МТС падвышае кошт

МТС з сённяшняга дня падвышае кошт некаторых паслуг лінейкі "Хатні канэкт".

"З 1 красавіка 2015 года ў нас мяняюцца тарыфы на некаторыя паслугі лінейкі "Хатні канэкт". Гэтыя захады дадуць магчымасць аператару захоўваць якасць паслуг, а таксама накіроўваць інвестыцыі ў развіццё сеткі", - патлумачылі БелТА ў прэс-службе мабільнага аператара.

МТС пакіне ранейшы кошт папулярнай Ethernet-паслугі "Хатні канэкт 4", якая запатрабаваная ў чынных карыстальнікаў кабельнага інтэрнэту. Штомесячная плата за паслугу "Хатні канэкт 3" падвысіцца на Br10 тысяч да Br195 тысяч, за паслугу "Хатні канэкт 2" - на Br25 тысяч да Br155 тысяч, а за паслугу "Хатні канэкт 1" - на Br35 тысяч да Br135 тысяч.

"Аператар падышоў да змены кошту з намерам захаваць максімальную прывабнасць паслуг. Таму для новых абанентаў далей дзейнічае збаўка 50% на адну з выбраных паслуг "Хатні Канэкт" на працягу першых трох месяцаў з моманту прылучэння", - адзначылі спецыялісты прэс-службы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках