20 красавiка 2024, Субота, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі Red Pub ладзіць вечарыну «Расейскі дух»

13

У некаторых гасцей «Расейскага духу» будзе магчымасць выпіць бясплатнай гарэлкі.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся чытач з Гомеля Яўген, які заўважыў, што мясцовы Red Pub 3 красавіка ладзіць вечарыну «Расейскі дух». І гэта зусім не першакрасавіцкі жарт.

«Мы робім калектыўны хоп-хэй-лала-лэй на самай душэўнай і роднай дыскатэцы «Расейскі дух», - пішацца на старонцы вечарыны ў «Вконтакте». - Гаючая гарэліца ў дуэце з агурочкам салёным дадасць усім змогі ды энэргіі! Усё будзе паводле старой традыцыі: дзеўкі - гарачыя, мужыкі - шчодрыя, песні ўсім вядомыя».

Пішацца, што ў некаторых гасцей вечара будзе магчымасць выпіць бясплатнай гарэлкі.

Высвятляецца, што такія вечарыны ў Гомелі праходзяць ужо не ўпершыню. Папярэдняя прайшла 20 сакавіка. Моладзь фатаграфавалася з шыльдачкай «Расейскі дух», а таксама з вялікай матрошкай. Дыск-жакеі былі ў расейскіх народных строях.

«НН» затэлефанавала арт-дырэктарцы Red Pub Ніне Серабровай, каб даведацца, у чым сэнс гэтых акцый? Перш за ўсё Ніна папрасіла размаўляць па-расейску, бо яна сама з Расеі і дрэнна разумее беларускую.

«Так, сапраўды, мы не ўпершыню праводзім такія вечарыны. Ёсць арганізатары, якія здымаюць у нас памяшканне».

На каго накіраваная вечарына «Расейскі дух»: на беларусаў, расейцаў? «Мы так глыбока не капаем, - кажа арт-дырэктарка установы. - Людзі проста прыходзяць адпачываць, весела бавяць час».

Гутарыць далей спадарыня Ніна адмовілася. «Сябры, мы ўжо хутка зліемся ў душэўным танцы «Расейскага духу», - прачувае старонка Red Pub «Вконтакте».

Нагадаем, што ў лістападзе летась менскі клуб Dozari праводзіў вечарыну «Расейцам быць модна», але ў выніку ўсчатага ў прэсе розгаласу быў вымушаны правесці вечарыну «Грандыёзнае нацыянальнае шоў».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках