25 красавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Духоўны выдасць дэбютны музычны альбом

Дэвід Духоўны выдасць дэбютны музычны альбом

Дыск будзе называцца "Hell or Highwater".

Зорка папулярнага серыяла "Х-файлы" актор Дэвід Духоўны выдасць свой першы музычны альбом увесну сёлета, піша БелТА са спасылкай на The Rolling Stone.

У альбом увойдуць 12 песень, якія Духоўны склаў сам. Галоўнай кампазіцыі пакуль няма.

"Выданне гэтага альбома - гэта спраўджаная мара, хоць у мяне ніколі не было такой мары. Гэта сапраўдны шок, калі я думаю пра тое, як узнікла ўся гэтая музыка", - сказаў Духоўны, анансуючы альбом. "У гэтых песнях - усё, што я ведаю, што я адчуваю, яны вельмі шчырыя, я з нецярплівасцю чакаю магчымасці падзяліцца імі са слухачамі".

У продаж альбом паступіць 12 траўня.

Таксама днямі актор пацвердзіў, што будзе ўдзельнічаць у здымках шостага сезона "Х-файлаў", якія пачнуцца ўлетку. Ягонай напарніцай па-ранейшаму будзе Джыліян Андэрсан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках