29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нядбайную паркоўку кіроўцу BMW «пакаралі» пудовай гірай

18

Незвычайны спосаб барацьбы з тымі, хто паркуецца не паводле разметкі, выпрабаваў нехта на паркоўцы каля бізнэс-цэнтра «Порт» ва Уруччы.

Аўтамабіль BMW 3-Series, прыпаркаваны папярок праезду на паркоўцы, «прыкавалі» пудовай гірай.

Тое, што адбылося можна было б прыняць за першакрасавіцкі жарт. Як распавёў Onliner.by відавочца Зміцер, 8 красавіка каля бізнэс-цэнтра «Порт» кіроўца BMW з рэгістрацыйнымі знакамі 5-га рэгіёну прыпаркаваўся такім чынам, што перагарадзіў праезд на паркоўцы. Там, дзе раз'язджаліся два аўтамабілі, у выніку з цяжкасцю мог праехаць толькі адзін.

«З раніцы гэтага BMW яшчэ не было, ён пад'ехаў удзень. Я бачыў некалькі разоў кіроўцу. Малады хлопец, мабыць, дзесьці паблізу працуе. Звычайна ён нармальна паркаваўся, але не гэтым разам», - адзначыў Зміцер.

Магчыма, хтосьці наважыў правучыць кіроўцу і прычапіў веласіпедным замком да пярэдняга кола гіру вагай 16 кг.

«З боку гэта выглядала вельмі смешна. Ніякіх кантактаў або паслання на гіры не было. Проста хтосьці яе прычапіў і пакінуў, - распавёў Зміцер. - Увечары аўтамабіля на паркоўцы ўжо не было - з'ехаў. Не ведаю нават, з сабой ён гэтую гіру забраў на памяць, або знайшоўся яе гаспадар».

Onliner.by стала вядома, хто менавіта прычапіў да аўтамабіля гіру. Мужчына распавёў, што зрабіў гэта, каб правучыць кіроўцу, прымусіць яго надалей паркавацца як след і не перашкаджаць навакольным. «Гэта мой спосаб барацьбы, палкай жа я такіх кіроўцаў не ганяю - гэта не інтэлігентна. Такім метадам я карыстаюся ўжо блізу года, за гэты час «прычапіў» аўтамабіляў 20. Пад дворнікамі я пакідаю свой кантактны нумар. Мне тэлефануюць, я прыходжу і вызваляю кола. Кіроўцы рэагуюць па-рознаму. Ёсць, вядома, і скандалісты. Ім я прапаную падаваць на мяне ў суд, але пакуль прэцэдэнтаў не было», - распавёў суразмоўца.

Паводле ягоных слоў, за стырном BMW у той дзень была дзяўчына. «Яна мне патлумачыла, што раней яе таксама хтосьці «падпёр» і яна такім чынам наважыла спагнаць злосць. Думаю, наступным разам так паркавацца яна не будзе», - выказаў меркаванне ён.

Мужчына распавёў, што толькі аднойчы кіроўца не патэлефанаваў яму, а зрэзаў замок і павёз гіру з сабой. «Нічога. Праз два тыдні прывёз і гіру, і цэлы замок. Я аўтамабілі фатаграфую. Яны ж усё адно тут паркуюцца, ніхто ні з кім стасункі псаваць не хоча», - дадаў ён.

Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі на кола аўтамабіля чапляюць гіру. Такім жа чынам жыхары прыватнага сектара на вуліцы Багдановіча правучылі жанчыну-кіроўцу Honda Accord, што заблакавала выезд са двара.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках