19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 чалавек зладзілі масавую бойку ў менскім супермаркеце

81
30 чалавек зладзілі масавую бойку ў менскім супермаркеце

Бойка адбылася ў супермаркеце «Еўраопт» на вуліцы Налібоцкай ў Менску.

У ёй бралі ўдзел як хлопцы, так і дзяўчаты, на выгляд ад 15 да 25 гадоў. Напэўна, гэта былі жыхары суседніх дамоў. Сведкам бойкі стаў карэспандэнт «Нашай нівы».

Пад 19.30 12 красавіка маладыя людзі пабіліся да крыві ля крамы. Потым тыя, што былі ў меншасці, адступілі ў сам супермаркет. Большасць іх пераследавала. Спрэчкі прадоўжыліся каля кас. Міліцыі і аховы не было. Моладзь спрабавалі суняць прадавачкі і наведнікі. Калі галоўны «супраціўнік», юнак у сіняй куртцы, схаваўся ўнутры паліц з таварамі, ягоныя «ворагі» ачапілі выхады, але ён здолеў вырвацца і ўцячы ў кірунку вуліцы Прытыцкага.

«Маладыя людзі ўсё яшчэ знаходзіліся каля выхадаў з крамы пад 20.00. У некаторых з іх былі ў кроў разбітыя бровы і насы. Яны мелі даволі крымінальны выгляд: коратка стрыжаныя, са зламанымі насамі, сухарлявыя», - паведамляе журналіст.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках