25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы за ноч спаліў ва Уруччы тры аўтамабілі (Відэа)

13

У Менску, у Першамайскім раёне (Уручча), уначы згарэлі тры аўтамабілі.

Прычынай пажараў стаў падпал, вінаватая асоба высвятляецца.

Пра гэта паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС. Агнём цалкам пашкоджаны аўтамабіль Daewoo, які быў прыпаркаваны на праезнай частцы насупраць дома па адрасе Уручская, 23, піша telegraf.by.

Таксама згарэлі аўтамабілі Ford Sierra (1987 года выпуску) і Renault-19 (1995 года выпуску), якія знаходзіліся на праезнай частцы вуліцы Астрашыцкай ля дамоў 17 і 23.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках