20 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За парушэнне ПДР аўтамабіль бабруйца аблілі фарбай

17

Кіроўца парушыў ПДР: заехаў пад знак «Рух забаронены».

Чытач onliner.by распавёў, што хтосьці абліў фарбай ягоны аўтамабіль - Opel Vectra 1994 выпуску. За пяць дзён да гэтага freehawk парушыў ПДР: заехаў пад знак «Рух забаронены». Хтосьці выклікаў ДАІ, і кіроўцу аштрафавалі. Але ён мяркуе, што фарба на ягонай машыне таксама можа быць помстай.

«Так атрымалася, што некалькі дзён таму на праездзе Зорным заехаў пад знак «Рух забаронены». Хтосьці выклікаў ДАІ, на мяне склалі пратакол, аштрафавалі. Праз пяць дзён аўто было прыпаркаванае па вуліцы Генерала Батава ля дома №20. І хтосьці абліў яго фарбай», - распавёў чытач.

Аўтамабіль быў прыпаркаваны паводле правіл. Іншыя машыны ў двары не пацярпелі.

Паводле слоў кіроўцы, інцыдэнт адбыўся 11 красавіка паміж 06:30 і 08:30. «Аблілі цалкам увесь левы бок. Калі ў думках правесці лінію па цэнтры машыны, то проста вылілі слоік фарбы злева: на бампер, капот, шкло, дах, дзверы са шклом», - паведаміў ён.

Аўтамабіліст выклікаў міліцыю. «Прыязджаў Следчы камітэт, падключыўся крымінальны вышук. Завялі крымінальную справу. Удакладнілі ў мяне ўсе звесткі, сказалі запісваць выдаткі на аднаўленне аўтамабіля. Да таго ж, мяркуючы з усяго, спатрэбіцца незалежная экспэртыза, калі ўсё ж знойдуць таго, хто гэта зрабіў», - распавёў чытач.

Уладальнік аўтамабіля звязвае дзве падзеі: атрыманне ім штрафу і фарбу на машыне. «Магчыма, гэта помста, хоць следчыя сказалі, што ў таго, хто выклікаў ДАІ ў той раз, ёсць алібі», - адзначыў суразмоўца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках