25 красавiка 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Еўрапейскія палітыкі наступаюць на тыя ж граблі 20 гадоў

10
Марына Адамовіч: Еўрапейскія палітыкі наступаюць на тыя ж граблі 20 гадоў

Беларускія ўлады ўзмацняюць ціск на палітвязняў на фоне «дыялогу» з ЕЗ.

Учора жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла аб тым, што яе мужа чакае чарговы суд. Паводле ейных слоў, адміністрацыя папраўчай калоніі №17 Шклова, у якой адбывае зняволенне былы кандыдат у прэзідэнты, наважыла, што ён «настолькі «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця», што ягонак далейшае ўтрыманне ў гэтай высокамаральнай установе немагчымае». У размове з charter97.org жонка палітыка адзначыла, што здарылася тое, да чаго ўся сітуацыя ішла з моманту вызначэння яго ў калонію.

- Тут усё відавочна. Заўсёды былі вялікія сумневы ў тым, што закон, хоць бы той, што існуе ў пенітэнцыярных установах, у дачыненні да Мікалая будзе выконвацца. З самага першага моманту пераводу яго ў калонію было ўжо ўсё ясна. Тактыка была прадузятая, ціск быў максімальны. Мякка кажучы, метады былі далёка не прававыя - кажа яна.

- Мікалаю шыюць новую справу, а тым часам у Беларусь едзе еўракамісар Яганэс Хан.

- Усім ужо даўно ясна, што гэта тыя ж самыя граблі, на якія еўрапейскія чыноўнікі наступаюць ужо на працягу 20 гадоў. Улады адчуваюць, што трэнды памяняліся - і яны тут жа пачынаюць актыўна дэманстраваць сваю «ненахіляльнасць». Маўляў, прымайце нас такімі, якія мы ёсць, а мы будзем з кожным днём дэманстраваць усё больш жорсткае стаўленне да палітычных апанэнтаў улады і ўсё большы ўціск грамадзянскіх правоў і вольнасцяў. Гэта называецца "пераседзім". Вы там мяняйцеся, маўляў, у сябе ў Еўропе кожныя 4-5 гадоў, а мы тут будзем заўсёды.

На сённяшні дзень яны пільнуюцца сваіх патрабаванняў, хоць бы рытуальна. Пры ўсім пры тым, што ніякага радыкальнага паляпшэння стасункаў не можа быць з пункту гледжання сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія сёння груба парушаюцца.

Нагадаем, цяпер Мікалай Статкевіч утрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу, дзе няма дзённага святла, а на шпацыр адводзіцца паўгадзіны за дзень.

Пра тое, што адміністрацыя калоніі ўзмацніла ціск на апазіцыйнага палітыка, стала вядома на пачатку красавіка, калі толькі за адзін тыдзень на яго склалі восем актаў нібыта за парушэнне рэжыму. Палітвязень быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання, якое ў іх планавалася ў гэтым месяцы і прадуктовай перадачы, правёў тры дні ў штрафным ізалятары, а 3 красавіка яго перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткія варункі і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Па заканчэнні гэтага тэрміну 12 студзеня сёлета Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку. Цяпер палітыку пагражае новы турэмны тэрмін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках