25 красавiка 2024, Чацвер, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскую актывістку выклікаюць у КДБ

8

Актывістку руху "Маладая Беларусь" з Берасця Наталлю Папкову выклікаюць ва ўправу КДБ.

У позве пазначаныя дата і час допыту - 15 красавіка 14.00 і падстава - у межах закона аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, а таксама супрацоўнік, які выклікае - Сямёнаў Дзяніс Валер'евіч, паведамляе "Беларуская праўда".

Брестскую активистку вызывают в КГБ

Сама Наталля Папкова апошнія некалькі гадоў актыўна ўдзельнічала ў большасці масавых акцый у Менску, збірала подпісы ў Берасці, была назіральніцай за "выбарамі", збіраецца ёй быць і на гэтых "выбарах". Вылучалася ў якасці кандыдата ў "дэпутаты" у Берасцейкі гарадскі "савет дэпутатаў" на мясцовых "выбарах" 2014 года, але не была зарэгістраваная.

24 сакавіка 2015 года Наталля разам з калегамі з арганізацыі раздавала ў цэнтры Берасця бел-чырвона-белыя стужкі. У пачатку красавіка яна павінна была браць удзел у семінары ў Кіеве, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

На погляд самой Наталлі ды калегаў з арганізацыі, выклік яе ў КДБ, з'яўляецца спробай запалохвання рэгіянальных актывістаў перад "выбарамі", а таксама страхам сілавых структур сувязяў беларускіх арганізацый з украінскімі.

Брестскую активистку вызывают в КГБ
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках