20 красавiка 2024, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трасы пад Гомелем накрыла пясчаная віхура

8

Трасы М5 і аб'язную дарогу ў раёне хімзаводу пад Гомелем накрыла пясчаная віхура. 

У сацсетках кіроўцы пішуць пра тое, што трасы пад Гомелем накрыла пясчаная віхура, у доказ дадаюць фатаздымкі з відэарэгістратараў, інфармуе "Комсомольская правда в Беларуси".

ФОТА: ГРУПА ВК "ГЭТА ГОМЕЛЬ, ДЗЕТКА!"

- Шмат дзе так, не толькі на M5, трапіў сёння ў такую, а як выйшаў з аўтамабіля, адразу пяску наеўся, - каментуе кіроўца Артур.

- Ехаў у Менск - на ўчастку 50 км ад Гомеля бачнасць была 20 метраў, - дадае Аляксандр.

- Затое павялічылі ворныя землі. Усе загараджальныя лесапалосы ссеклі, вось пяском і засыпае. А потым эрозія глебы і недаураджаі, - робіць высновы Сяргей.

- На Бальшавік ездзіў, Касцюкоўка і Яроміна ў пяску. Уключыў рэцыркуляцыю паветра, а то фільтр на адну паездку быў бы, - адзначае Віталь.

Сёння тэрыторыя Беларусі знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія прасоўваюцца з Заходняй Еўропы. Вецер заходні моцны парывісты. У многіх раёнах рэспублікі ўзмоцніцца вецер парывамі 17-22 м/с, месцамі - да 24 м / с. Аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляюць сіноптыкі Гідрамета.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках