29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер: Расея не здолела і не здолее раскалоць Еўропу

1
Штайнмаер: Расея не здолела і не здолее раскалоць Еўропу
Франк-Вальтэр Штайнмаер
Фота: Reuters

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў перакананасць, што Расея не здолела раскідаць Еўразвяз.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, які знаходзіцца з візітам у Літве, выказаў надзею, што Расеі не атрымаецца раскалоць Еўрапейскі Звяз (ЕЗ), хоць апошнім часам загучалі здагадкі, што Масква можа скасаваць эмбарга на прадукты харчавання для краін, якія больш прыязна ставяцца да Крамля, паведамляе Delfi.lt.

"Можа быць, такія спробы маюць месца, магчыма, яны будуць рабіцца і надалей. Спробы былі, але яны не былі паспяховымі", - сказаў журналістам міністр, адказваючы на пытанне аб магчымай пастанове Масквы дазволіць імпартаваць прадукты харчавання з пэўных краін.

"У Еўропе пра гэта дыскутуюць, аднак мы можам прыняць агульныя пастановы. Мы дыскутавалі, нашыя дыскусіі былі супярэчлівымі, пастанова прынятая. Я мяркую, што раскалоць Еўропу не атрымаецца", - дадаў міністр.

Літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус на супольнай са Штайнмаерам прэс-канферэнцыі сказаў, што "такая пагроза існуе", таму ЕЗ павінен быць гатовы. Са слоў Л.Лінкявічуса, у гэтым аспекце важная адказнасць Еўракамісіі (ЕК).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках