25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампазітар Молчан перамог у судзе над спявачкай Шпакоўскай

4

Вярхоўны суд часткова задаволіў пазоў кампазітара Алега Молчана да спявачкі Анастасіі Шпакоўскай.

Суд прызнаў парушэнне Шпакоўскай аўтарскіх правоў Молчана. Гаворка ідзе пра эпізод, калі без згоды кампазітара была выкананая песня "Малітва".

Вярхоўны суд з заяўленых 18 млн рублёў кампенсацыі задаволіў 9 млн рублёў. А таксама задаволіў кампенсацыю выдаткаў на адваката ў памеры 5 млн рублёў з 9 млн заяўленых, паведамляе БелаПАН.

Кампенсацыю разам са Шпакоўскай павінны выплаціць музыкі Дзмітрый Харытановіч, Аляксей Паўловіч, Сяргей Шчурко, якія маюць датычнасць да аранжыроўкі песні "Малітва".

Алег Молчан, кампазітар: "Суд сёння прыняў пастанову на маю карысць. Суд вызначыў, што я з'яўляюся аднаасобным аўтарам музыкі і ўладальнікам выключных правоў.

Гэта першая прэцэдэнтная справа. Я вельмі задаволены, што ўсё так скончылася. Я спадзяюся, што іншыя аўтары паглядзяць і будуць ужо смялей дзейнічаць.

Я пераканаўся, што трэба было ісці ў суд. Трэба развіваць аўтарскае права паволі, пакрысе. Я думаю, што ўсё будзе нармальна".

Аляксандр Самусеў, адвакат Алега Молчана: "Пазоўныя патрабаванні былі задаволеныя. Сустрэчныя пазоўныя патрабаванні, заяўленыя Шпакоўскай, не былі задаволеныя. Судом быў прызнаны факт наяўнасці парушэння аўтарскіх правоў. Суд вызначыў памер кампенсацыі, якая падлягае спагнанню з усіх парушальнікаў. Але ў агульным і цэлым мы прысудам задаволеныя".

Анастасія Шпакоўская, спявачка: "Я задаволеная зыходам суда, бо суд палічыў патрэбным задаволіць патрабаванні пазоўніка часткова і часткова кампенсаваць ягоныя выдаткі на прадстаўніка - адваката Самусева. У выніку, вылічыўшы з тых сум, што нам прысуджаныя, суму, якая належыць адвакату, Алег Уладзіміравіч атрымае адзін мільён рублёў, што складае тую суму, якую мы прапаноўвалі першапачаткова на папярэднім слуханні.

Адзін мільён рублёў за наша злачынства, учыненае з гэтым творам, адэкватная лічба, якую мы з радасцю аддамо".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках