29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч НХЛ скончыўся масавай бойкай

У другім матчы 1/8 фіналу плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) гульцы «Калгары Флэймс» і «Ванкувер Кэнакс» зладзілі масавую бойку.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт лігі.

Бойка адбылася за хвіліну з невялікім да канца гульні пры ліку 4:1 на карысць «Ванкувера» і доўжылася блізу дзвюх хвілін, паведамляе Lenta.ru.

У ролі ініцыятара выступіў нападнік «Калгары» Брэндан Боліг, які пасля спынення гульні штурхнуў спаборніка. У выніку ўдзел у бойцы ўзялі ўсе палявыя гульцы.

Паводле вынікаў інцыдэнту арбітры выпісалі камандам агулам 132 хвіліны штрафу.

Лік да канца матчу не змяніўся. Перамога перапыніла няўдалую серыю «Ванкувера», які дагэтуль пацярпеў сем хатніх параз у плэй-оф запар. Апошняя перамога датавалася 2011 годам, калі «Кэнакс» перамаглі ў пятым матчы фіналу Кубка Стэнлі супраць «Бостана».

Лік у серыі да чатырох перамог паміж «Калгары» і «Ванкуверам» стаў роўным - 1:1.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках