19 красавiка 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі журналіст распавёў, чым расейскія СМІ нагадваюць нацысцкую прапаганду

Украінскі журналіст распавёў, чым расейскія СМІ нагадваюць нацысцкую прапаганду
Вахтанг Кіпіяні
Фота: svaboda.org

Галоўны рэдактар "Гістарычнай праўды" Вахтанг Кіпіяні заявіў, што расейская прапаганда нагадвае нацысцкую скіраванасцю супраць канкрэтнага народа.

Пра гэта ён паведаміў падчас чату на "Главреде".

У той жа час экспэрт падкрэсліў, што кожны падман расейскіх СМІ выклікае прыступы агрэсіі, праз якія на ўсходзе Украіны гінуць нашы хлопцы.

"Гэта - не смешны жанр: рабіць з украінцаў небяспечных і драпежных істот. Тое ж самае рабіла нацысцкая прапаганда, дэгуманізуючы габрэяў, і яна дасягнула "поспеху", - патлумачыў Кіпіяні.

Паводле ягоных слоў, "немцы ў 30-40-х гадах ХХ стагоддзя забівалі мільёны людзей, і ім не было за гэта сорамна". "Тое ж самае цяпер робяць расейскія акупанты на Данбасе", - мяркуе журналіст.

Акрамя таго, галоўны рэдактар "Гістарычнай праўды" выказаў меркаванне, што ўкраінскія СМІ належным чынам рэагуюць на выклікі - кожны адпаведна сваім творчым і тэхнічным магчымасцям.

"Расея дзейнічае дзесяццю каналамі, але з адной пазіцыяй, бо гэта аўтарытарная дзяржава, і ў яе не можа быць двух пазіцый і двух праўдаў. Мы ж - дэмакратычная краіна, а таму ўладальнікі медыяў, а не дзяржава, вызначаюць кірунак і тон публікацый" , - напісаў экспэрт.

"Менавіта гэта робіць нас "не Расеяй". І губляць гэта было б катастрафічнай памылкай. Наконт сумленнасці і аб'ектыўнасці нашых СМІ, то агулам я мяркую, што яны такімі і з'яўляюцца", - дадаў ён.

Нагадаем, раней Вахтанг Кіпіяні заявіў, што адзінай мэтай забойства журналіста Алеся Бузіны было жаданне Расеі выкарыстаць яго для сваёй прапаганды ў ролі "сакральнай ахвяры".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках