18 красавiка 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў, што можа прызнаць тэрарыстычныя ДНР і ЛНР

27
Пуцін заявіў, што можа прызнаць тэрарыстычныя ДНР і ЛНР

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не выключае магчымасці прызнання Расеяй самаабвешчаных Данецкай і Луганскай "рэспублік".

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю вядуоўцу праграмы "Весткі ў суботу" Сяргею Брылёву, каментуючы пытанне аб тым, ці можа ён сабе ўявіць варыянт, пры якім будзе разглядаць магчымасць прызнання "ДНР" і "ЛНР", паведамляе "Інтэрфакс".

Са слоў Пуціна, усялякія размовы пра прызнанне "ЛНР" і "ДНР" цяпер контрпрадуктыўныя.

"Я цяпер не хацеў бы на гэты конт выказвацца. Бо што б я ні сказаў, усё можа быць контрпрадуктыўна. Мы будзем глядзець з рэалій, якія ўзнікаюць у жыцці", - заявіў прэзідэнт РФ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках