26 красавiка 2024, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Некаторыя не напружваючыся на «Лексусах» раз'язджаюць

168
Лукашэнка: Некаторыя не напружваючыся на «Лексусах» раз'язджаюць
Архіўнае фота

У дэкрэт, накіраваны супраць афіцыйна беспрацоўных, могуць унесці дадатковыя змены.

Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка журналістам падчас рэспубліканскага суботніка, паведамляе БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, тыя, хто сёння працуе і хоча працаваць, нібыта цалкам падтрымліваюць прыняты дэкрэт. "Бо, пэўна, не вельмі прыемна, калі ты працуеш з раніцы да вечара і глядзіш, каб сям'ю накарміць, апрануць і гэтак далей, а некаторыя, наогул не напружваючыся, на "Лексусах", "БМВ","Мэрсэдэсах" раз`язджаюць, не выплачваючы нават шэлега падатку ў дзяржаўную скарбонку. У паліклініку, школу, дзіцячы садок, яшчэ кудысьці - яны першымі. Дык там таксама грошы, гэта ж пабудавана за грошы людзей", - адзначыў ён.

"Таму ўсе павінны несці адпаведную нагрузку", - дадаў Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, не варта баяцца, што пад дзеянне дэкрэта агулам трапяць і неабароненыя пласты грамадства. Паводле ягоных слоў, тыя, хто трапіў у складаную сітуацыю, прынамсі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, інваліды, маюць пэўныя льготы і на іх распаўсюджваецца адпаведнае заканадаўства. "Тыя, хто працуе і дзетак гадуе да 7 гадоў, - чаго турбавацца? Ты ніякі не дармаед, гадуй сваіх дзяцей", - сказаў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што да канца года дэкрэт можа быць выпраўлены.

"Да канца года мы будзем маніторыць сітуацыю, каб ніхто незаслужана не пацярпеў. Памыліліся - паправім, але трэба, каб ён папрацаваў", - заявіў ён.

Нагадаем, дэкрэтам устанаўліваецца абавязак грамадзян Беларусі, якія стала пражываюць у нашай краіне, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш а 183 каляндарныя дні (паўгода) у мінулым годзе, выплаты збору ў суме 20 базавых адзінак.

Праваабаронцы адзначаюць, што гэты дэкрэт парушае Канстытуцыю Беларусі.

Напісаць каментар 168

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках