24 красавiка 2024, Серада, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачакаюць з адключэннем ацяплення

14
У Менску пачакаюць з адключэннем ацяплення

Новая дата адключэння ў жылых дамах - 22 красавіка.

У Менску ў сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор'я адключэнне ацяплення ў жылым сектары адкладзенае да 22 красавіка. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік управы гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама Дзмітрый Янчык.

Раней паведамлялася, што ў сталіцы ацяпленне ў жылых дамах, інтэрнатах і гатэлях пачнуць адключаць з 18 красавіка, а ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках - з 23 красавіка.

Падача цяпла ў грамадскія, адміністрацыйныя будынкі і прамысловыя прадпрыемствы была спыненая 14 красавіка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках