20 красавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка: Я шчаслівая, што магу выйсці на корт

7
Азаранка: Я шчаслівая, што магу выйсці на корт
Фото: www.brisbaneinternational.com.au

Тэнісістка падвяла вынік першага матча ў рамках супрацьстаяння Японіі і Беларусі ў плэй-оф Сусветнай групы II.

- Я думаю, што гэта добры пачатак. Вельмі радая, што змагла здабыць гэты першы бал. Вельмі важна захаваць перавагу. Мне падабаецца, як я згуляла, я заставалася вельмі сканцэнтраванай і змагла ўтрымаць добрую форму цягам усяго матчу. І спадзяюся, што мы зможам прадоўжыць у тым жа духу, - заявіла Вікторыя Азаранка сайту tennis.by.

- Ці думаеце вы, што спаборніца магла згуляць лепш? Ці магла б яна больш упарта супраціўляцца?

- Я не думала пра гэта. Проста была сканцэнтраваная на тым, каб здабыць бал за балам. Пакуль матч не скончыўся, трэба рабіць усё, каб заставацца ў гульні, захоўваць рытм, працягваць дыктаваць свае ўмовы. Але яна паспрабавала вярнуцца, нешта змяніць, аднак я змагла ўтрымаць перавагу, і ў мяне ўсё выйшла.

- Добра. А вось гледачы? Вакол вас практычна адныя японцы, для вас гэта не стала праблемай?

- Не, гэта не першы раз, калі я гуляла ў такой сітуацыі, мне гэта не замінала, бо сёння ўсё было хутчэй звыклым.

- Што вы можаце сказаць з нагоды вашага здароўя? Вы адчуваеце сябе лепш, чым шэсць месяцаў таму?

- Я ўжо шмат пра гэта казала, гэта старая гісторыя. Я гуляю тут, я здаровая, я шчаслівая, што магу выйсці на корт, вось і ўсё.

- Вы надоечы казалі пра тое, што значыць для вас Кубак Федэрацыі, што вас гэта натхняе. Не маглі б вы крыху пракаментаваць, што значыць для вас гуляць за вашую краіну?

- Гэта значыць многае. Гэта найбольш значны турнір для краіны, які можна параўнаць з Алімпійскімі Гульнямі. Калі мы гуляем у Кубку Федэрацыі, гэта заўсёды нясе ў сабе нейкі сэнс, гэта людзей натхняе, абуджае іх цікавасць да тэнісу. Гэта ж матывацыя для маладых гульцоў - прабіцца і гуляць у камандзе. І мая мэта - зрабіць усё, каб пасля таго, як мы згуляем, хтосьці ў нашай краіне ў тэнісе падымецца на новую прыступку, стане лепшым. І я бачу, як гэта адбываецца на працягу апошніх 15 гадоў, з таго часу, як я стала выступаць, усё становіцца больш арганізаваным, з'яўляецца пэўная сістэма ў беларускай федэрацыі, часткай якой я шчаслівая быць. І вось цяпер, апошнія два гады, я вельмі добра мела стасункі з нашай камандай, і спадзяюся, усё стане яшчэ лепш. Гэта надае яшчэ больш матывацыі маладым гульцам. Мы стараемся развіваць тэніс не толькі ў сталіцы, але і за яе межамі, і гэта адна з маіх мэт палягае ў тым, каб зрабіць тэніс спортам нумар адзін у нашай краіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках