19 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія пагадненні груба парушаныя: баевікі страляюць з «Градаў»

11
Менскія пагадненні груба парушаныя: баевікі страляюць з «Градаў»

Прарасейскія баевікі абстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў з «Градаў» і мінамётаў.

З 18 гадзін вечара да паўночы 18 красавіка расейска-тэрарыстычныя войскі на Данбасе 21 раз парушылі рэжым цішыні.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-служба цэнтра АТА.

«У парушэнне Менскіх дамоўленасцей злачынцы 7 разоў адкрывалі агонь з мінамётаў калібру 120 міліметраў, 1 раз - з артылерыі калібру 122 міліметра. Таксама бандфармаванні, пасля некаторага перапынку, зноў звярнуліся да абстрэлу нашых пазіцый з рэактыўных сістэм залпавага агню БМ-21 «Град», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, на Данеччыне ў раёне Пяскоў злачынцы тройчы адкрывалі агонь у бок нашага апорнага пункта з 120-міліметровых мінамётаў, а таксама - з танка і кулямётаў.

Акрамя таго, згодна з паведамленнем, у раёне Аўдзееўкі незаконныя ўзброеныя фармаванні абстрэльвалі сілы АТА з аўтаматычных гранатамётаў, снайперскай і стралковай зброі, баявой машыны пяхоты, мінамётаў калібру 120 міліметраў і артылерыі калібру 122 міліметра. З 18.10 да 18.33 злачынцы выпусцілі ў бок нашых пазіцый 14 снарадаў з РСЗА БМ-21 «Град».

Таксама вораг вёў мінамётны агонь па нашых пазіцыях у раёне населеных пунктаў Опытнае, Талакоўка, Маёрск і Шырокіна.

На Луганшчыне ў названы перыяд абстрэлаў не зафіксавана.

Нагадаем, у Менску 12 лютага адбыліся перамовы аб урэгуляванні крызісу на Данбасе пры ўдзеле прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Паводле вынікаў перамоваў зацверджаны комплекс захадаў, накіраваных на імплементацыю вераснёўскіх Менскіх дамоўленасцей. Акрамя таго, прынятая дэкларацыя лідараў Украіны, Францыі, Нямеччыны і РФ у падтрымку гэтых захадаў.

Сярод іншага, новыя дамоўленасці, дасягнутыя «нармандскай чацвёркай», прадугледжваюць спыненне агню на ўсходзе Украіны з 00.00 15 лютага, а таксама адвод усіх цяжкіх узбраенняў з украінскай тэрыторыі. Акрамя таго, прадугледжаны абмен і вызваленне ўсіх закладнікаў.

15 лютага Парашэнка абвясціў аб спыненні агню, але баевікі ўвесь час парушалі рэжым замірэння.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках