20 красавiка 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарка «Руху ў абарону Хімкінскага лесу» Яўгенія Чырыкава пераехала жыць у Эстонію

8
Лідарка «Руху ў абарону Хімкінскага лесу» Яўгенія Чырыкава пераехала жыць у Эстонію

Лідарка «Руху ў абарону Хімкінскага лесу», расейская грамадская дзеячка Яўгена Чырыкава разам з сям'ёй пераехала жыць у Эстонію.

«Перш за ўсё, я наважыла прыбраць з Расеі сваю галоўны пункт уразлівасці - дзяцей. Не сакрэт, што ў Расеі ідуць рэпрэсіі ў дачыненні да грамадскіх актывістаў», - заявіла яна ў інтэрв'ю rus.err.ee.

«У 2013 годзе мы падрыхтавалі спецыяльны даклад «Экавязень», з якога відаць, колькі эколагаў было забіта, пасаджана ў турму, зазнала фізічны гвалт. На жаль, сітуацыя з правамі чалавека ў Расеі толькі пагаршаецца», - дадала Чырыкава.

Паводле ейных слоў, Эстонія для яе ідэальная краіна, бо яна ў кожны момант можа аператыўна прыехаць у Расею для развязання сваіх грамадска-экалагічных пытанняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках