20 красавiка 2024, Субота, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Убор Вів’ен Лі са «Знесеных вятрам» прададзены за $137 тысяч

1
Убор Вів’ен Лі са «Знесеных вятрам» прададзены за $137 тысяч

Строй ангельскай актрысы, якая сыграла галоўную ролю ў фільме "Знесеныя ветрам", прададзены на аўкцыёне ў Каліфорніі за 137 тысяч даляраў.

На продаж быў выстаўлены шэры жакет і спадніца, у якіх галоўная гераіня фільма Скарлет О'Хара з'яўлялася ў чатырох ключавых сцэнах карціны, піша Карэспандэнт.

Фільм, які выйшаў на экраны ў 1939 годзе, прынёс Вів’ен Лі прэмію "Оскар".

Як паведамляе аўкцыённы дом Heritage Auctions, прададзены убор быў у ліку 150 прадметаў, прапанаваных для продажу калекцыянерам Джэймсам Тамблінам.

Сам Тамблін некалі купіў убор у кінакампаніі ўсяго толькі за 20 даляраў.

У жніўні 2010 года Цэнтр гуманітарных даследаванняў Гары Рэнсама пры Тэхаскім універсітэце абвясціў пра збор сродкаў на аднаўленне калекцыі сукенак, у якіх Вів’ен Лі адыграла сваю знакамітую ролю Скарлет О'Хара.

Цэнтр набыў гэтыя ўборы ў сярэдзіне 1980-х як частку калекцыі, якая належала раней прадусару карціны Дэвіду Селзніку. Да таго часу яны ўжо добра павандравалі і выстаўляліся ў розных тэатрах і ў музеі "Метрапалітэн" у Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках