25 красавiка 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламатычны скандал: Рагозін наведаў Шпіцберген без дазволу Нарвегіі

21
Дыпламатычны скандал: Рагозін наведаў Шпіцберген без дазволу Нарвегіі
Дзмітрый Рагозін
ФОТА: Іван ВІСЛАЎ

Нарвежскія ўлады выказалі незадаволенасць візітам на архіпелаг Шпіцберген расейскага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Рагозіна.

"Мы зразумела паведамілі расейскай амбасадзе ў Осла, што трапіўшых пад санкцыі людзей не чакаюць на Шпіцбергене. Таму знаходжанне там Рагозіна выклікае шкадаванне", - цытуе заяву нарвежскага МЗС выданне Barents Observer.

Дыпламаты накіравалі расейскім калегам ноту з патрабаваннем растлумачыць сітуацыю. Улады не ведаюць, як менавіта Рагозін апынуўся на паўвыспе, калі прыехаў туды без афіцыйнага запрашэння, не маючы права на атрыманне турыстычнай візы, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Нагадаем, Шпіцберген уваходзіць у склад Нарвегіі, аднак мае спецыяльны статус. Прынамсі, на тэрыторыі выспы ёсць расейскі пасёлак Барэнцбург, для наведвання якога грамадзянам РФ не патрэбная віза.

Пры гэтым Рагозіну забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕЗ і Нарвегію, якая далучылася да санкцый, а значыць - ягонае наведванне Шпіцбергена было незаконным.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках