29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасія Прыходзька: Ненавіджу ўсіх каралёў і блазнаў, якія знаходзяцца ў Крамлі

19

Украінская спявачка распавяла, чаму адмовілася ад расейскіх узнагарод, і што думае пра Іосіфа Кабзона.

Падчас дабрачыннага тура ў ЗША "Songs for peace" Анастасіі Прыходзька здолела сабраць 50 тысяч даляраў. Грошы пойдуць на патрэбы параненых вайскоўцаў у зоне АТА, іхных сем'яў, а таксама на дапамогу перасяленцам. "Обозреватель" першым ва Украіне распавёў аб рыхтаваным амерыканскім турнэ ўкраінскай выканаўцы. Студыя "Free Voice" падчас знаходжання Анастасіі Прыходзькі ў сталіцы штата Каліфорніі Сакрамэнта сустрэлася з пяюхай.

- Дзякуй за тое, што пагадзіліся даць інтэрв'ю "Free Voice"! Які з амерыканскіх гарадоў, у якіх Вы цяпер пабывалі з канцэртамі, сустрэў вас найбольш гасцінна?

- Сакрамэнта.

- У якім горадзе, як Вы думаеце, больш за ўсё адгукнуліся людзі і больш за ўсё ахвяравалі?

- Хм ... Мне чамусьці здаецца, што гэта Вашынгтон.

- Вы ж усе свае ўзнагароды вярнулі Расеі?

- Так.

- Што гэта былі за ўзнагароды?

- Прэмія "МузТВ", прызнанне народнай ці неяк там, спецыяльны прыз "МузТВ" 2009-га года за песню "Мама". 2007 - за найлепшае выкананне песні Віктара Цоя "Група крыві". Я не надаю гэтаму значэння, бо гэта не галоўнае.

- А чаму Вы вярнулі?

- А навошта яны мне патрэбныя? Навошта мне ўзнагароды ворагаў?

- Як вы мяркуеце, праз 10-15 гадоў ці магчымае агульнае замірэнне, ці магчыма, што ўкраінскія ды расейскія спевакі замірацца ды зноў будуць выступаць на адной сцэне? Сярод іншых, Вы з Кабзонам і гэтак далей.

- Я з Кабзонам на адной сцэне? Я не ведаю, які паралюш павінен мяне разбіць. Я можа, абсалютна дурны прыклад падам, але калі ты жывеш з чалавекам і чалавек табе здрадзіў, нават праз 20 гадоў ты яго сустрэнеш і будзеш разумець, што ён табе здрадзіў.

- Украіна са свайго боку не дазваляе паказ расейскіх фільмаў...

- Правільна.

- Расейскі бок не пускае ўкраінскіх спевакоў на сваю тэрыторыю. Гэта значыць ідзе адкрытая вайна. Вы гэта ўхваляеце? Ці ж не павінна культура заставацца ў баку ад палітыкі?

- А вы думаеце, што расейскія фільмы - гэта культура?

- Вы кажаце, што іх ненавідзіце. Каго менавіта Вы маеце на ўвазе: урад Расеі, шоў-бізнэс або ўсіх расейцаў?

- Вы ведаеце, я падтрымліваю выключна тых, хто падтрымлівае нас. Я ненавіджу, шчыра магу сказаць, усіх каралёў і блазнаў, якія знаходзяцца ў Крамлі. Я пагарджаю тымі людзьмі у Расеі, якія падтрымліваюць вайну на Данбасе і якія шчыра зычаць усім нам смерці. Я ненавіджу тых людзей, якія ўбогія, якія, напрыклад, пішуць мне пагрозы, пагражаюць майму калектыву або зычаць мне смерці. Навошта ж такіх людзей любіць?

- Вы называеце сябе верніцай. Вера ў Бога вам неяк дапамагае ў творчасці?

- Я заўсёды хрышчуся перад выхадам на сцэну, я заўсёды чытаю малітву. Я заўсёды кажу "Дзякуй, Госпадзе, за ўсё", і гэта мне надае сілы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках