29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэлябінску чэшскіх рэжысёраў затрымалі за здымку вакзала

4
У Чэлябінску чэшскіх рэжысёраў затрымалі за здымку вакзала

Паліцыя ў бескампраміснай форме паведаміла рэжысёрам, што здымаць цягнікі забаронена і прымусіла іх сцерці зняты матэрыял.

У расейскім Чэлябінску адбыўся невялікі інцыдэнт з удзелам чэшскіх рэжысёраў Пятра Мікалаева і Іржы Прушы, якіх затрымала паліцыя за тое, што яны здымалі вакзал.

Пасля таго, як рэжысёры сцерлі ўвесь матэрыял, яны здолелі працягнуць падарожжа, паведамляе "Радыё Прага".

У Расеі рэжысёры займаюцца падрыхтоўкай да здымак фільма аб чэхаславацкіх легіянерах, які павінен выйсці ў пракат у 2017 годзе. Пакуль ён праходзіць пад назвай "Легіянеры - сібірскі паход". Бюджэт новага фільма - 100 мільёнаў крон (3,5 млн еўра).

Паліцыя Расеі ў бескампраміснай форме паведаміла рэжысёрам, што здымаць цягнікі забаронена. Пётр Мікалаеў быў вымушаны пад наглядам паліцыі сцерці ўсе кадры, бо скарыстацца іншай магчымасцю - допытам у мясцовым аддзяленні ў барацьбе са шпіянажам - у рэжысёраў не было магчымасці праз тое, што яны маглі спазніцца на цягнік у Екацярынбург.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках