19 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве пахавалі журналіста Алеся Бузіну

2

У Кіеве развіталіся з забітым былым шэф-рэдактарам газеты "Сёння", журналістам і пісьменнікам Алесем Бузіной.

Ля 12:00 у Касцёле Жываноснай крыніцы ў Кіева-Пячэрскай Лаўры пачалося адпяванне загінулага. Развітацца з Бузіной прыйшлі некалькі сотняў чалавек, таксама прысутнічалі ягоныя сваякі і калегі. Адпяванне скончылася блізу 13:30. Бузіну пахавалі на сталічных могілках у Беркаўцах, піша "Інтэрфакс-Украіна".

Раней з загінулым развітваліся ля дома, дзе ён жыў і быў забіты на вул. Дзягцярэўскай у Кіеве. Там сабралася амаль 200 чалавек.

Прысутныя прынеслі да труны памерлага кветкі, некаторыя з іх былі перавязаныя "георгіеўскімі стужкамі".

Разам з тым у Маскве таксама ўшанавалі памяць Бузіны і іншых ахвяраў палітычных забойстваў ва Украіне.

Удзельнікі акцыі ля амбасады Украіны ў РФ усклалі кветкі і запалілі свечкі ў памяць аб загінулых журналістах. Паводле звестак расейскай паліцыі, удзел у акцыі ўзялі амаль 600 жыхароў Масквы.

Адзін з арганізатараў акцыі распавёў, што масквічы таксама ўшанавалі памяць галоўнай рэдактаркі ўкраінскай газеты "Нетишинский вестник" Вольгі Мароз: 15 сакавіка яе цела знайшлі ў хаце ў г.Няцешын Хмяльніцкай вобласці са слядамі гвалтоўнай смерці.

"Удзельнікі акцыі выйшлі да амбасады Украіны ў знак смутку і спагады родным і блізкім забітых журналістаў, а таксама запатрабавалі ад уладаў Украіны хутчэйшага расследавання гэтых злачынстваў", - распавёў ён.

Як вядома, Алесь Бузіна быў забіты 16 красавіка ля дома на вул. Дзягцярэўскай, ад атрыманых агнястрэльных раненняў ён памёр на месцы. Паводле звестак сведак, стрэлы зрабілі два чалавекі ў масках, якія пасля забойства селі ў легкавы аўтамабіль з замежнымі нумарамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках