23 красавiка 2024, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ падрыхтуе новую міграцыйную стратэгію

2
ЕЗ падрыхтуе новую міграцыйную стратэгію

Еўракамісія рыхтуе новую міграцыйную стратэгію ЕЗ, якая закліканая прадухіляць загубу мігрантаў на шляху ў Еўропу.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай камісіі што да аварыі судна з сотнямі мігрантаў, якое ў нядзелю затанула на шляху ў Італію блізу паўночных берагоў Лібіі, паведамляе BBC Украіна.

У кансультацыях з нагоды падрыхтоўкі міграцыйнай стратэгіі бяруць удзел прадстаўнікі ўрадаў краін ЕЗ, інстытутаў Еўразвязу і міжнародных арганізацый. Чакаецца, што Еўракамісія прыме новую стратэгію ў сярэдзіне траўня.

"Мы павінны зрабіць неадкладныя захады, каб прадухіліць далейшыя смерці і распрацаваць комплексны падыход да міграцыі ва ўсіх яе аспектах", - гаворыцца ў заяве.

У Еўракамісіі адзначаюць, што стратэгія будзе накіраваная, перш за ўсё, на працу з тымі краінамі, з якіх адбываюцца мігранты, і якія не могуць прадухіліць такія "адчайныя падарожжы".

У нядзелю судна, на якім знаходзілася ад 500 да 700 мігрантаў з Паўночнай Афрыкі, перакулілася ў лібійскіх тэрытарыяльных водах. Ратавальнікі кажуць пра імавернасць загубы сотняў людзей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках