29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшы прадукт для аднаўлення сіл

4
Названы найлепшы прадукт для аднаўлення сіл

Для добрага самаадчування экспэрты раяць штодня з'ядаць нашча хоць бы два арэхі.

Па 100 г арэхаў з мёдам ужываюць цягам 2 месяцаў пры гіпертанічнай хваробе, а арэхавае малако нармалізуе дзейнасць кішэчніка. Вы можаце прыгатаваць яго так: 10 г арэхавых ядраў здрабніць у ступе, загатаваць 200 мл малака, працадзіць, дадаць 10 г цукру. Прымай цёплым, піша health.mail.ru.

Тым, у каго падвышаная кіслотнасць страўнікавага соку, рэкамендуецца штодня з'ядаць 25-100 г арэхаў цягам 15-20 дзён. Настойкай з лісця арэха (1 ст. л. на 1 шкл. кіпеню) лечаць заняпад сіл, авітаміноз і дыярэю. Адвар лісця выкарыстоўваюць для паласкання пры ангіне і стаматыце, запаленні горла і носа.

Свежае здробненае лісце валоскага арэха прыкладваюць да ран або язваў для хуткага гаення. Алейную настойку (50-80 г свежага нарэзанага лісця на 300 мл сланечнікавага алею вытрымліваюць пры пакаёвай тэмпературы 15-20 дзён), рэкамендуюць пры хваробах пячонкі і кішкава-страўнікавай сістэмы, а таксама для лячэння застарэлых ран і язваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках