19 красавiка 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія зенітчыкі прыбылі ў Менск для ўдзелу ў парадзе

17
Расейскія зенітчыкі прыбылі ў Менск для ўдзелу ў парадзе

Расейская вайсковая тэхніка, якая возьме ўдзел у парадзе, прыбудзе ў Беларусь у другой дэкадзе красавіка.

У Менск прыбыў парадны разлік 606-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка з горада Электрасталь (Маскоўская вобласць), які возьме ўдзел у парадзе ў гонар 70-годдзя Перамогі, паведамілі БелТА ў Мінабароны Беларусі.

"Вайскоўцы Расейскай Федэрацыі возьмуць удзел у парадзе войскаў Менскага гарнізона з нагоды Дня Перамогі савецкага войска і савецкага народа над нацысцкай Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне. Госці з братняй нам краіны правядуць некалькі трэнінгаў у складзе параднай механізаванай калоны", - растлумачылі ў міністэрстве.

Расейская вайсковая тэхніка, якая возьме ўдзел у парадзе, прыбудзе ў Беларусь у другой дэкадзе красавіка. З яе сфармуюць сем парадных разлікаў (з 24), у тым ліку лётны эшалон. "Гэта самыя сучасныя ўзоры тэхнікі, якая прынятая на ўзбраенне ў Расейскай Федэрацыі і ўваходзіць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). Плануецца правесці некалькі супольных трэнінгаў, што дазволіць беларускім і расейскім камандзірам арганізаваць больш шчыльнае ўзаемадзеянне. А гэта, без сумневу, спрыяе падвышэнню абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь", - паведамлялася раней у газэце Мінабароны "Белорусская военная газета "Во славу Родины".

Таксама ў менскім парадзе ўпершыню будзе ўдзельнічаць рарытэтная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта ўзоры ўзбраення частак СПА: пражэктар і дзве зенітныя ўстаноўкі на шасі аўтамабіляў ЗІС. Агулам жа ў парадных разліках будзе задзейнічана 250 адзінак баявой тэхнікі. Генеральныя рэпетыцыі вайсковага парада пройдуць у сталіцы 4 і 6 траўня на праспекце Машэрава.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках