20 красавiка 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асацыяцыя трэнераў Турцыі: «Заклікаем Глеба сачыць за сваімі словамі»

13
Асацыяцыя трэнераў Турцыі: «Заклікаем Глеба сачыць за сваімі словамі»

Арганізацыя адрэагавала на абразлівыя словы беларускага футбаліста.

Асацыяцыя трэнераў Турцыі выступіла з заявай наконт слоў беларускага паўабаронцы «Генчлербірлігі» Аляксандра Глеба ў інтэрв'ю французскаму часопісу SoFoot, піша by.tribuna.com.

«Футбаліст «Генчлербірлігі» ў інтэрв'ю французскаму часопісу назваў трэнераў Турцыі ідыётамі. Гэта не пасуе спартоўцу. Ніводзін спартовец не мае ніякага права так казаць. Гэта неэтычна.

У Турцыі працуе шмат замежных трэнераў, і словы Глеба кідаюць цень і на іх. Можа быць, што словы футбаліста былі няправільна перакладзеныя або вытлумачаныя. У такім выпадку мы не асуджаем футбаліста. Мы заклікаем Аляксандра Глеба ў будучыні сачыць за тым, што кажаш», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, беларускі футбаліст назваў турэцкіх трэнераў «ідыётамі».

«Грошы - гэта важна, - цытаваў SoFoot Глеба. - Трэба згаджацца, пакуль вам іх прапаноўваюць. Але я не толькі таму пераехаў у Турцыю. Узровень футбола тут мяне таксама прывабіў. Аднак турэцкія трэнеры - ідыёты. Яны прымушаюць нас рабіць прабежкі вакол поля і даюць найпростыя тактычныя ўстаноўкі. І ўсё на гэтым. Ніякай глыбіні. Сам бы я не змог працаваць трэнерам. Амэрыка? Так, мне б хацелася там пагуляць. І пасля гэтага я б мог закончыць кар'еру».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках