25 красавiка 2024, Чацвер, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» знізіў кошт газу для Украіны да $248

6
«Газпрам» знізіў кошт газу для Украіны да $248

НАК «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Газпрам» падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту на пастаўку газу.

Згодна з ім дзеянне ключавых элементаў Брусэльскім дамоўленасцей падоўжанае да канца чэрвеня 2015. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні «Нафтагаза», паведамляе «Украинская правда».

Гэтым тэхнічным дадаткам падаўжаецца дзеянне палажэнняў, якія тычацца механізму фармавання кошту, рэжым аплаты газу і рэжыму адбору газу.

Чаканы разліковы кошт для «Нафтагаза» на другі квартал складзе 248 даляраў за тыс. куб. м.

«Мэтай падпісання тэхнічнага пагаднення з'яўляецца ўрэгуляванне умоў пастаўкі газу з РФ для Украіны на перыяд да падпісання наступнага часовага пагаднення. Чакаецца, што наступнае часовае пагадненне ўсталюе прынцыпы пастаўкі расейскага газу да завяршэння судовага разбору ў дачыненні да кантракту на пастаўку газу паміж «Нафтагазам» і «Газпрамам» у Арбітражным інстытуце Гандлёвай палаты Стакгольма», - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў старшыні праўлення «Нафтагаза» Кобалева, асновай гандлю газам павінны быць камерцыйныя прынцыпы.

«Працяг зімовага пакета на тры месяцы дае бакам дадатковы час, каб выпрацаваць больш доўгатэрміновыя пастановы. Мы ўдзячныя Еўрапейскай камісіі за дапамогу ў арганізацыі перамоваў і падтрымку нашага імкнення пабудаваць стасункі паміж бакамі на празрыстых рынкавых умовах», - адзначыў Кабалёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках