19 красавiка 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніка Дзяржінспекцыі забіў экс-міліцыянт

16
Супрацоўніка Дзяржінспекцыі забіў экс-міліцыянт

Жыхар Талочына, які забіў інспектара Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце - раней судзімы супрацоўнік міліцыі.

Пра гэта паведаміў тэлеканал ОНТ у праграме "Контуры" вечарам 19 красавіка.

Паводле інфармацыі тэлеканала, судзімы гэта чалавек быў за крадзеж і спробу падпалу.

Нагадаем, раніцай 11 красавіка супрацоўнікі Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, праводзячы планавы рэйд-маршрут ляснога масіву паблізу вёскі Петрашы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, атрымалі звесткі пра факт браканьерства на тэрыторыі дзялянкі, што яны абслугоўваюць. Правяраючы інфармацыю, адзін з супрацоўнікаў інспекцыі ў паказаным месцы выявіў чалавека са зброяй. Пры спробе наблізіцца да мужчыны для праверкі дакументаў апошні зрабіў стрэл у інспектара і ўцёк. Ад атрыманай агнястрэльнай раны супрацоўнік памёр на месцы.

Напарнік загінулага паведаміў аб тым, што адбылося ў праваахоўныя органы і апісаў прыкметы мужчыны, які зрабіў стрэл. Яго аператыўна затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ім быў 55-гадовы жыхар Талачына.

У дачыненні да затрыманага Следчым камітэтам распачатая справа паводле п.10 ч.2 арт.139 КК (забойства асобы пры выкананні ім службовай дзейнасці).

Першапачатковыя следчыя дзеянні праводзіліся з выкарыстаннем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. На месцы здарэння працавалі следчыя цэнтральнага апарата Следчага камітэта, управы Следчага камітэта Віцебскай вобласці, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.

Падчас агляду прылеглай мясцовасці выяўленая паляўнічая стрэльба, патроны да гладкаствольнай зброі і гільза.

Працу на месцы здарэння каардынаваў начальнік управы Следчага камітэта Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.

Паводле пастановы кіраўніцтва Следчага камітэта для арганізацыі далейшага расследавання крымінальная справа перададзеная ў Галоўную следчую ўправу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках