29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mitsubishi спыніла вытворчасць грузавікоў у Расеі

6
Mitsubishi спыніла вытворчасць грузавікоў у Расеі

Праз скарачэнне попыту і падзенне курсу рубля японская фірма Mitsubishi Fuso Truck and Bus Corp прыпыніла вытворчасць грузавікоў у Расеі.

Пра гэта паведамілі ў штаб-кватэры кампаніі.

"Перспектывы аднаўлення вытворчасці пакуль не вызначаныя, - сказаў яе прадстаўнік. - Аднак сыходзіць з Расеі мы не збіраемся, звальненняў не будзе. Мы будзем сачыць за развіццём сітуацыі".

Mitsubishi Fuso у Набярэжных Чоўнах на базе супольнага прадпрыемства свайго вядучага акцыянера, нямецкай карпарацыі Daimler AG, і расейскага КамАЗа з 2009 года вырабляла лёгкія грузавікі Canter. У 2011-2013 гг іх выпуск склаў у сярэднім 1700 адзінак у год, аднак у 2014 годзе скараціўся амаль напалову. Пасля гэтага кампанія стала згортваць дастаўку дэталяў для зборкі, і да канца сакавіка выпуск грузавікоў быў цалкам спынены.

Іншая японская кампанія, Mitsubishi Motors, таксама мае намер з канца красавіка на восем дзён прыпыніць вытворчасць новых аўтамабіляў на заводзе ПСМА Рус у Калужскай вобласці. Паводле звестак газеты Nikkei, прыпыненне вытворчасці закране выпуск пазадарожнікаў Outlander і Pajero. Мяркуецца, што гэтыя дзеянні прывядуць да скарачэння агульных аб'ёмаў вытворчасці машын Mitsubishi Motors на тэрыторыі РФ у 2015 годзе на 3-4%. У кампаніі тлумачаць сваю пастанову імклівым падзеннем курсу рубля ў канцы мінулага года. Nikkei, прынамсі, адзначае, што ў сакавіку продажы новых аўтамабіляў у РФ абрынуліся на 42,5% у параўнанні з тым жа месяцам 2014 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках